Падзеі

17 студзеня: Караблі экспедыцыі Джэймса Кука перасеклі (упершыню ў гісторыі) Паўднёвы палярны круг. 31 студзеня: Фрыдрых II Вялікі дэкрэтам утварыў новую правінцыю Заходняй Прусіі. 21 мая: Аляксандр Сувораў з войскам авалодаў умацаваным турэцкім лагерам Туртукай падчас руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў, пазней туркі адбілі Туртукай. 21 ліпеня: Папа Клімент XIV падпісаў булу аб забароне дзейнасці «Таварыства Ісуса». 16 верасня: У Новую Шатландыю прыбыў карабель «Гектар» з шатландскімі пасяленцамі, пачатак хвалі эміграцыі з Шатландыі ў Канаду. 30 верасня: У Варшаве скліканы Падзельны сойм, які ратыфікаваў Першы падзел Рэчы Паспалітай. 5 кастрычніка: Пачалася аблога Арэнбурга паўстанцамі Пугачова. 13 кастрычніка: Шарль Месье адкрыў спіральную галактыку M 51, вядомую таксама як Галактыка Вадаварот. 14 кастрычніка: У Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія — першае ў свеце міністэрства адукацыі. 16 снежня: «Бостанскае чаяпіцце» — напад змагароў за незалежнасць паўночнаамерыканскіх калоній на караблі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі.

Нарадзіліся 9 мая: Жан Шарль Леанар Сімонд дэ Сісмандзі, швейцарскі эканаміст. 23 ліпеня: Томас Макдугал Брысбен, брытанскі ваенны. 6 кастрычніка: Луі-Філіп I, кароль французскі.

Памерлі 3 жніўня: Станіслаў Канарскі, польскі педагог і палітычны пісьменнік.