Мафа́льда (Маці́льда) Саво́йская (, 1125 — 4 лістапада 1157) — першая каралева Партугаліі.

Біяграфія Была дачкой графа Савойскага Амадэя III. У 1146 выйшла замуж за першага караля Партугаліі Альфонса I. Мела двор у Канавезешы. Нарадзіла семярых дзяцей, памерла параўнальна маладой (па некаторых даных, была забіта мужам з рэўнасці). Пахавана ў манастыры св. Крыжа ў Каімбры.

Дзеці Энрыке (1147—1157) — інфант-спадчыннік, памёр у дзяцінстве. Мафальда (1149—1160) — была заручана з Альфонсам II Арагонскім, памерла ў дзяцінстве. Урака (1151—1188) — каралева Леонская, жонка Фердынанда II Саншу I (1154—1211) — кароль Партугаліі. Жуан (1156) — памёр нованароджаным. Тэрэза (Мацільда, 1157—1218) — жонка Філіпа, графа Фландрскага і Эда III, герцага Бургундскага. Санша (1153—1159) — памерла ў маленстве.

Партрэты і надмагілле

Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Партугаліі Катэгорыя:Савойская дынастыя Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XII стагоддзя Катэгорыя:Памерлі пры родах