Нанду, амерыканскія страусы (Rheidae) — сямейства бескілявых птушак.

Вядомы з верхняга пліяцэну (каля 2-7 млн гадоў назад). 1 род, 2 віды: , і . Пашыраны ў стэпах і паўпустынях Паўднёвай Амерыкі. Трымаюцца групамі.

Вышыня да 170 см, маса да 50 кг. Апярэнне бураватае, шэрае. Крылы развітыя, але няздатныя да палёту. Ногі трохпальцыя. Добра бегаюць і плаваюць, кормяцца раслінамі, малюскамі, чарвямі, яшчаркамі.

Палігамы. Некалькі самак (3-8) адкладваюць яйкі ў адно гняздо (да 30 яек); наседжвае самец.

Катэгорыя:Бескілявыя Катэгорыя:Атрады птушак