Уільям Гільберт (, ) — англійскі фізік, прыдворны ўрач Лізаветы I і Якава I. Вывучаў магнітныя і электрычныя з’явы, першым увёў тэрмін «электрычны».

Вучыўся ў Кембрыджы і Оксфардзе. Быў прыдворным урачом каралевы Лізаветы I. У 1600 ввдаў кнігу «Аб магніце, магнітных целах і вялікім магніце — Зямлі…», дзе прапанаваў тэорыю магнітных і электрычных з’яў. Даказаў, што Зямля мае магнітнае поле, падобнае на поле намагнічанага жалезнага шара, і выказаў меркаванне, што яе магнітныя полюсы супадаюць з геаграфічнымі. Выступаў з крытыкай вучэння Арыстоцеля, падтрымліваў геліяцэнтрычную сістэму М. Каперніка.

Катэгорыя:Фізікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фізікі XVI стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XVII стагоддзя Катэгорыя:Медыкі XVI стагоддзя