Сяргей Ігаравіч Астапчук (, Наваполацк — , Яраслаўская вобласць) — беларускі і расійскі хакеіст — левы нападнік.
Біяграфія Хакейная школа: «Хімік» з Наваполацка (у якой гуляў яго бацька Ігар Астапчук), «Дынама Масква» і «Спартак». Першы трэнер — Андрэй Корабаў. Выступаў за юнацкія і маладзёжныя клубы «Хімік» — 88, «Спартак» — 90 (2002—2006), «Лакаматыў» — 2 (2006—2008), «Rouyn-Noranda Huskies» (2008—2010), «Лока» (з 2009).
З 2007 па 2011 гуляў таксама за КХЛ «Лакаматыў».
7 верасня 2011 года загінуў у катастрофе Як-42 пад Яраслаўлем пры ўзлёце з аэрапорта «Тунашна» разам з камандай «Лакаматыў Яраслаўль».
Астапчук адначасова валодаў беларускім і расійскім пашпартамі. Апошнім часам вельмі спадзяваўся, што федэрацыя хакею зможа дамовіцца з «Лакаматывам», каб яму дазволілі гуляць за беларускую зборную. Па прылёце ў Мінск хакеіст мусіў сустрэцца з галоўным трэнерам беларускай зборнай Кары Хейкіля. Пахаваны ў Мінску на Кальварыйскіх могілках.
Крыніцы
Спасылкі Астапчук, Сяргей на сайце ХК «Локомотив»
Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Хакеісты Расіі Катэгорыя:Хакеісты КХЛ Катэгорыя:Хакеісты МХЛ Катэгорыя:Ігракі ХК Лока Катэгорыя:Ігракі ХК Лакаматыў Яраслаўль Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофе 7 верасня 2011 года Катэгорыя:Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках Катэгорыя:Памерлі ў Яраслаўлі