Аменхатэп I — фараон Старажытнага Егіпта, які кіраваў прыблізна ў 1525—1504 гадах да н.э., з XVIII дынастыі. Сын фараона Яхмаса I і царыцы Яхмес-Нефертары. Прыйшоў да ўлады пасля смерці Яхмаса I у 1527 да н.э., непаўналетнім, таму рэгентам была абвешчана маці Аменхатэпа I Яхмес-Нефертары. Аменхатэпп працягнуў заваявальную палітыку свайго бацькі. Ён здзейсніў буйны паход у Нубію з мэтай «пашырыць межы Егіпта». Нубійскае войска было знішчана, камандуючы ім правадыр узяты ў палон, а воіны захопленыя ці перабіты. Аменхатэп дасягнуў вобласці другога нільскага парога, пра што сведчыць надпіс ад 8-га года праўлення Аменхатэпа на скале каля вострава Уранарты.

Радавод

XVIII дынастыяПапярэднік:Яхмас Iфараон Егіптакаля 1525 — 1504 да н.э.Пераемнік:Тутмос I

Спасылкі

Катэгорыя:Фараоны паводле алфавіта Катэгорыя:Фараоны васямнаццатай дынастыі