Марбургскі ўніверсітэт імя Філіпа (), універсітэт Марбурга — першы пратэстанцкі ўніверсітэт Германіі; заснаваны ў 1527 гесэнскім ландграфам Філіпам Вялікадушным у Марбургу.

Пра ўніверсітэт thumb|left|Марбургскі ўніверсітэт Марбургскі ўніверсітэт разам з Гайдэльбергскім, Гётынгенскім, Цюбінгенскім і Фрайбургскім адносіцца да ліку гістарычных германскіх універсітэтаў, што сфармавалі на працягу многіх стагоддзяў Германію як агульнаеўрапейскі цэнтр навукі і асветы.

Марбургскі ўніверсітэт узнік як галоўны нямецкі пратэстанцкі ўніверсітэт. Вядомы сваімі даўнімі традыцыямі непрымання абскурантызма.

Вядомыя асобы Людвіг фон Зібель, археолаг, прафесар

Беларусы ў Марбургскім універсітэце Аркадзь Арэхва, беларускі грамадскі дзеяч (медыцына) Аляксей Арэшка, дзеяч беларускай эміграцыі (хімія, 1947-1949) Раіса Жук-Грышкевіч, беларуская грамадская дзяячка (стаматалогія, 1945-1948) Уладзімір Набагез, беларускі грамадскі дзеяч (медыцына, 1945-1949) Барыс Рагуля, беларускі палітычны дзеяч, вайсковец (медыцына) Язэп Сажыч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, вайсковец (медыцына, 1945-1950) Аўген Смаршчок, праваслаўны святар, старшыня Саюза Беларусаў у Бельгіі (псіхалогія, 1947-1950)

Спасылкі Афіцыйны сайт