right|200px|thumb|Пратуберанцы Пратубера́нцы (ад — узнімаюся) — плазменныя ўтварэнні ў кароне Сонца; больш шчыльныя і халодныя за плазму кароны.
Узнікаюць у месцах павышанай актыўнасці Сонца і выцягнуты ўздоўж магнітнага поля. На краі Сонца назіраюцца ў выглядзе святлівых воблакаў, арак, струменяў, у праекцыі на сонечны дыск — у выглядзе цёмных валокнаў.
Паводле знешняга выгляду і характару рухаў адрозніваюць: спакойныя пратуберанцы (даўжыня каля 200 тыс. км, таўшчыня — 6 тыс. км, вышыня над паверхняй Сонца — 40 тыс. км, тэмпература ад 6 да 15 тыс. К, працягласць існавання ад адных-двух сутак да некалькіх месяцаў); пратуберанцы сонечных плям (назіраецца рух іх асобных частак, час жыцця ад некалькіх мінут да некалькіх гадзін); эруптыўныя пратуберанцы (узнікаюць са спакойных, больш яркія, узмацняюцца ўнутраныя рухі, тэмпература ад 15 да 25 тыс. К, час жыцця ад некалькіх мінут да паўгадзіны).
Колькасць пратуберанцаў на Сонцы і іх размеркаванне па шыротах адпавядаюць 11-гадоваму цыклу сонечнай актыўнасці.
Існуе цесная сувязь паміж пратуберанцамі і формай сонечнай кароны.
Літаратура
Протуберанцы / Лившиц М. А. // Физика космоса: Маленькая энциклопедия / Редкол.: Р. А. Сюняев (Гл. ред.) и др. — 2-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1986. — С. 519—521. — 783 с. — 70 000 экз.
Спасылкі
Катэгорыя:Сонечная актыўнасць