thumb|Палац і базіліка Латэранскі палац () — палац у Рыме, які служыў з IV да пачатку XIV ст. (да так званага авіньёнскага палону Папаў) рэзідэнцыяй Рымскіх Папаў. Латэранскія саборы — саборы каталіцкай цэрквы, якія збіраліся ў розны час у царкве Латэрана. Некаторыя з гэтых сабораў лічацца сусветнымі. Ад палаца атрымаў назву галоўны каталіцкі храм у свеце — Латэранская базіліка.
thumb|Джузэпэ Вазі. Латэранскі палац. 1752. У 1308 годзе палац і базіліка моцна папакутавалі і часткова былі разбураны пры пажары. Пасля будаўніцтва Апасталічнага палаца Латэранскі палац страціў сваю значнасць. Новая (летняя) рэзідэнцыя была пабудавана па загаду Папы Сікста V у 1586 годзе па эскізах Даменіка Фантана. Архітэктурнае рашэнне палаца падобна з палацца Фарнезэ. У палацы раней размяшчаліся некаторыя музеі Ватыкана, напрыклад, этналагічны музей і Грыгарыянскі музей свецкага мастацтва. Цяпер тут размяшчаецца аддзяленне гістарычнага музея Ватыкана.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Палацы Рыма Катэгорыя:Гісторыя папства Катэгорыя:Збудаванні Італіі ў стылі барока Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Даменіка Фантана