Імша́рніца, андрамеда (Andromeda) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.
Апісанне
Шматгадовая, вечназялёная кусцікавая расліна вышынёю 6—40 см. Сцяблы тонкія, ляжачыя, чырвона-бурыя з буравата-шэрымі галінкамі. Лісце чаргаванае, лінейна-авальнае або ланцэтападобнае, скурыстае, знізу лямцавае з завернутымі краямі. Кветкі белавата-ружовыя, з яйкападобна-гарлачыкавым зросла-пялёсткавым вяночкам і чырвонай чашачкай на паніклых кветаножках. Цвіце ў маі—чэрвені. Плод — 5-гнездавая шматнасенная каробачка.
Арэал
Род уключае 2 віды. Пашыраны ва ўмераным і арктычным паясах Паўночнага паўшар’я. Адзіны від на Беларусі — расце ў забалочаных хвойных лясах, на сфагнавых балотах.
Значэнне
Лекавая, фарбавальная (дае чорную фарбу) і таніданосная расліна. Лісце мае ядавіты гліказід, небяспечны для авечак і коз.
Літаратура
— С. 217. Андромеда //
Спасылкі The genus Andromeda is in the family Ericaceae in the major group Angiosperms (Flowering plants) // The Plant List
Катэгорыя:Бруснічныя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Расліны балот