Сусветны гандлёвы цэнтр (), скар. СГЦ — комплекс з сямі будынкаў, спраектаваных Мінору Ямасакі, амерыканскім архітэктарам японскага паходжання, і афіцыйна адкрытых 4 красавіка 1973 у Нью-Ёрку (ЗША). Архітэктурнай дамінантай комплексу былі дзве вежы, кожная па 110 паверхаў — Паўночная (вышынёй 417 м, а з улікам устаноўленай на даху антэны — 526,3 м) і Паўднёвая (вышынёй 415 м). 11 верасня 2001 года комплекс СГЦ быў разбураны ў выніку тэрарыстычнай атакі. Некаторы час пасля заканчэння будаўніцтва вежы былі самымі высокімі небаскробамі ў свеце (да гэтага найвышэйшым будынкам быў будынак Эмпайр-Стэйт-Білдынг, які пасля разбурэння СГЦ зноў стаў самым высокім будынкам Нью-Ёрка). Часам гэтыя вежы называюць «сімвалам сусветнага панавання ЗША».
Будынкі новага комплексу Freedom Tower (Вежа 1) 200 Greenwich Street (Вежа 2) 175 Greenwich Street (Вежа 3) 150 Greenwich Street (Вежа 4) 130 Liberty Street (Вежа 5) 7 World Trade Center Мемарыял Сусветнага гандлёвага цэнтра Транспартны хаб Сусветнага гандлёвага цэнтра Таксама побач з месцам абвальвання будынкаў СГЦ плануецца пабудаваць мячэць і ісламскі цэнтрУ Нью-Ёрку на месцы веж-блізнят пабудуюць мячэць На месцы веж-блізнят пабудуюць мячэць.
Гл. таксама Тэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 года СГЦ-6 (шосты корпус Сусветнага гандлёвага цэнтра) СГЦ-7 (сёмы корпус Сусветнага гандлёвага цэнтра) Граўнд Зеро Мемарыял Сусветнага гандлёвага цэнтра Разбурэнне веж СГЦ Цэнтр міжнароднага гандлю
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Манхэтэн
Катэгорыя:Небаскробы Нью-Ёрка Катэгорыя:Небаскробы вышынёй ад 200 да 249 метраў