Тэадор Людвіг Візенгрунд Адорна (; , Франкфурт-на-Майне, Германская імперыя — , Вісп, Швейцарыя) — нямецкі філосаф яўрэйскага паходжання, сацыёлаг і тэарэтык музыкі. Прадстаўнік Франкфурцкай крытычнай школы.
Займаўся музыказнаўствам. Вучыўся і пасля выкладаў ва Франкфурцкім універсітэце імя Іагана Вольфганга Гётэ. З 1934 года быў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі, з 1938 — у ЗША. З 1949 года — зноў у Франкфурце-на Майне, прафесар універсітэта. З 1953 кіраўнік Інстытута сацыяльных даследаванняў.
Распрацоўваў праблемы сацыялогіі культуры, музыкі і літаратуры. Выступаў з крытыкай культуры і грамадства (кніга «Дыялектыка Асветніцтва», 1948; сумесна з Максам Хоркхаймерам). Лічыў, што развіццё чалавецтва суправаджаецца нарастаючым супрацьстаяннем грамадства і прыроды, стратай індывідуальнай свабоды. Тэадор Адорна пісаў пра «новы тып варварства», які склаўся пад уплывам пашырэння спецыфічнай тэхналагічнай свядомасці. Адметнай рысай такой свядомасці з'яўляецца пастаяннае імкненне да падаўлення чалавечай індывідуальнасці, стварэння грамадства «татальнага адміністравання» і няўхільнай дэгуманізацыі яго членаў. Распрацаваў канцэпцыю «новай музыкі» як пратакольнай фіксацыі «непрасветленых пакут». Сярод асноўных работ — «Аўтарытарная асоба» (1950), «Уводзіны ў сацыялогію музыкі» (1962), «Негатыўная дыялектыка» (1966) і інш.
Літаратура Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі
Катэгорыя:Камуністы Германіі Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Сацыёлагі Германіі Катэгорыя:Постаці нямецкага музыказнаўства Катэгорыя:Франкфурцкая школа Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Сацыялогія культуры Катэгорыя:Сацыялогія мастацтва Катэгорыя:Філасофія мастацтва Катэгорыя:Нарадзіліся ў Франкфурце-на-Майне Катэгорыя:Даследчыкі фашызму Катэгорыя:Музычныя эстэтыкі