Цэрусіт, белая свінцовая руда — мінерал, карбанат свінца, каштоўная свінцовая руда. Назва паходзіць ад — воск, — бялілы, ад падабенства колеру (перш за цэрусіт выкарыстоўваўся ў касметыцы як пудра), назва дадзена ў 1845 годзе аўстрыйскім мінералогам В. Хэйдзінгерам.

Радовішчы Месцы праявы — Германія, Зімбабвэ, Аўстралія (Брокен), ЗША (Арызона, Каліфорнія, Нью-Мексіка, Каларада), Польшча (Ніжняя Сілезія), Расія (Усходняе Забайкалле, Алтай), Казахстан. Крышталі, прыдатныя для агранкі, сустракаюцца ў Чэхіі, Італіі (Сардзінія), Аўстрыі (Блайберг), Шатландыі, Намібіі (Цумеб), ЗША (Пенсільванія, паўднёвая частка Скалістых гор).

Зблытаць агранены цэрусіт можна з алмазам і іншымі бясколернымі і карычняватымі ювелірнымі камянямі.

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.17, Мн.,2003, С.181

Спасылкі

Характарыстыка цэрусіта Цэрусіт у базе мінералаў

Катэгорыя:Карбанаты (мінералы) Катэгорыя:Вырабныя камяні Катэгорыя:Мінералы свінцу Катэгорыя:Руды