thumb|right|Нью-Ёркская фондавая біржа thumb|right|Лонданская фондавая біржа () у Лонданскім сіці (City of London) Фондавая біржа — арганізацыя на ўзаемных пачатках, якая надае мажлівасць брокерам і трэйдэрам гандляваць рознымі відамі каштоўных папер. Звычайна, няма абавязку гандляваць каштоўнымі паперамі непасрэдна на біржы. Можна рабіць гэта ў абход, тады гэтае пагадненне завецца пазабіржавым.
Задачы фондавай біржы Падаванне цэнтралізаванага месца, дзе можа адбывацца як продаж каштоўных папер іх першым уладальнікам, так і іх перапродаж другі раз; Выяўленне раўнаважкага біржавога кошту; Акумуляванне часова свабодных грашовых сродкаў і спрыянне перадачы права ўласнасці; Забеспячэнне галоснасці, адкрытасці біржавога гандлю; Забеспячэнне арбітражу; Забеспячэнне гарантый выканання пагадненняў, заключаных у біржавой зале; Распрацоўка этычных стандартаў, кодэкса паводзін удзельнікаў біржавога гандлю.
Фондавыя біржы ў ЗША Найбольшае распаўсюджванне фондавыя біржы атрымалі ў ЗША. Найбуйнейшымі з іх з'яўляюцца: NYSE (Нью-Ёркская фондавая біржа) NASDAQ (Нацыянальная электронная фондавая біржа ЗША) CME (Чыкагская таварная біржа) NYMEX (Нью-Ёркская таварная біржа) GLOBEX (Глабальная электронная гандлёвая платформа)
Фондавыя біржы ў Еўропе
У Еўропе размешчаны 68 дзеючых фондавых біржаў. 8 з іх уваходзяц у склад амерыканскай групы NASDAQ OMX Group, 5 - у склад Euronext.