Падзеі 8 студзеня: Каля Новага Арлеана адбылася апошняя бітва англа-амерыканскай вайны. 3 лютага: У Швейцарыі заснавана першая ў свеце фабрыка па вытворчасці цвёрдага сыру. 26 лютага: Сасланы на востраў Эльба французскі імператар Напалеон уцёк са ссылкі. 20 сакавіка: Напалеон са сваім войскам уваходзіць у Парыж. Пачатак «ста дзён». 28 мая: Венскі кангрэс прыняў Заключны акт. 5 красавіка: Пачалося вывяржэнне вулкана Тамбора на востраве Сумбава. Загінулі 92000 чалавек. Адно з найбуйнейшых вывяржэнняў вулканаў ў гісторыі чалавецтва. 18 чэрвеня: Бітва пры Ватэрлоа, французская армія пад камандаваннем Напалеона Банапарта была разбіта. 9 ліпеня: Талейран стаў першым кіраўніком урада Францыі. 9 жніўня: Напалеон Банапарт адправіўся ў высылку на востраў Святой Алены. 15 кастрычніка: Пачынаецца ссылка Напалеона Банапарта на востраў Святой Алены.
Нарадзіліся 18 лютага: Хендрык Лейс, бельгійскі мастак 20 мая: Бартэлемі Мен, швейцарскі мастак-пейзажыст 5 жніўня: Эдвард Джон Эйр, англійскі даследчык Аўстраліі 18 жніўня: Аляксандр Мідэндорф, заснавальнік мерзлотазнаўства, расійскі падарожнік, географ, батанік і натураліст 24 верасня: Альбіна Габрыеля Пузына, пісьменніца і мемуарыстка 29 верасня: Андрэас Ахенбах, нямецкі мастак 28 кастрычніка: Людавіт Штур, славацкі пісьменнік, філолаг, грамадскі дзеяч, палітык, філосаф, гісторык, педагог, публіцыст 8 снежня: Адольф фон Менцэль, нямецкі мастак 18 снежня: Эгран Лундгрэн, шведскі мастак і пісьменнік 21 снежня: Тама Куцюр, французскі мастак
Памерлі 22 лютага: Смітсан Тэнант, англійскі хімік 1 чэрвеня: Луі Аляксандр Берцье, маршал Францыі 13 кастрычніка: Іаахім Мюрат, напалеонаўскі маршал