Кент () — буйны паўвостраў на паўночным захадзе Канады.
Геаграфія Паўвостраў Кент знаходзіцца на поўначы мацерыковай часткі тэрыторыі Нунавут. Да захаду ад паўвострава ляжыць заліў Каранейшэн. На поўначы праліў Дзіс аддзяляе яго ад буйнага вострава Вікторыя. На поўдні праліў Мелвіл і заліў Элу амаль цалкам адразаюць паўвостраў ад мацерыка, з якім ён звязаны толькі вузкім перашыйкам на паўднёвым усходзеКарта Канады ГКГК СССР, 1988 год. На паўднёвым усходзе абмываецца водамі бухты Лабірынт заліва Куін-Мод. Крайні заходні пункт паўвострава — мыс Фліндэрс (Flinders Cape), крайні паўночны — мыс Аляксандэр (Cape Alexander). Найвышэйшы пункт паўвострава — Маўнт-Джордж (Mt.George) вышынёй 183 метраNational Geographic. Atlas of the World (eighth edition). Western Canada. Даўжыня паўвострава 112 км, шырыня — 40 км.
Паўвостраў названы Томасам Сімпсанам у гонар Герцагіні Кенцкай, сястры караля Бельгіі Леапольда IEncyclopedia Canadiana, Grolier of Canada Limited. Toronto Ottawa Montreal, 1966, Volume 5, page 399 і маці каралевы Вялікабрытаніі Вікторыі.
Кент Кент Кент