Таймы́р, Таймырскі паўвостраў — паўвостраў у Расіі, самая паўночная мацерыковая частка сушы Еўразійскага кантынента (мыс Чалюскін), размешчаны паміж Енісейскім залівам Карскага мора і Хатангскім залівам мора Лапцевых.
Геаграфія
Плошча паўвострава каля 400 000 км². Даўжыня каля 1000 км, шырыня каля 500 км. Па характары паверхні дзеліцца на 3 часткі: Паўночна-Сібірская нізіна, горы Быранга (вышыня да 1125 (1146) метраў), якія цягнуцца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, і прыбярэжная раўніна ўздоўж узбярэжжа Карскага мора. Паўднёвай мяжой паўвострава лічыцца паўночны ўступ плато Путарана. Узбярэжжа паўвострава моцна парэзанае. Берагі пераважна нізкія.
На поўначы паўвострава арктычныя і высакагорныя пустыні і паўпустыні, у сярэдняй частцы тундра, на поўдні — лесатундра з рэдкалессем. Клімат арктычны, суровы. Пашырана вечная мерзлата.
Найбуйнейшыя рэкі Таймыра: Пясіна, Верхняя Таймыра і Ніжняя Таймыра, Хатанга.
Найбуйнейшыя азёры: Таймыр, Партнягіна, Кунгасалах, Лабаза, Какора.
Фаўна У складзе фаўны Таймырскага паўвострава заяц-бяляк, паўночны алень, пясец, воўк, белы мядзведзь. У летні перыяд шмат птушак.
Зноскі
Літаратура
Таймы́р // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5. — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)
Спасылкі Артыкул у часопісе «Вокруг света» Выкапнёвыя смолы з паўвострава Таймыр Прырода Таймыра
Таймыр Таймыр Таймыр