Валянці́н Пятро́віч Дрозд (, мясцечка Буда-Кашалёва  — , Фінскі заліў, каля Кранштата) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, віцэ-адмірал (1940 год).

Біяграфія

У Ваенна-марскім флоце з 1925 года. У 1928 годзе скончыў Ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ ў Ленінградзе. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі. У 1938—1940 гадах камандаваў Паўночным флотам СССР.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны служыў на пасадзе камандзіра эскадры караблёў Балтыйскага флоту. У 1941 годзе кіраваў баявымі дзеяннямі караблёў у Ірбенскім праліве, абароне Маазунда. У канцы жніўня 1941 года кіраваў аперацыяй па прарыву сіл Балтыйскага флоту з Таліна ў Кранштат. Да месца прызначэння прыбыла 112 баявых караблёў, 23 транспартных і дапаможных суднаў. Удзельнік абароны Ленінграда. У лістападзе — снежні 1941 года правёў эвакуацыю абаронцаў вострава Ханка.

29 студзеня 1943 года віцэ-адмірал Дрозд загінуў падчас артылерыйскага абстрэлу на лядовай трасе пад Кранштатам. Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры ў Ленінградзе.

Памяць

У 1964 годзе В. П. Дразду ў Буда-Кашалёве быў пастаўлены помнік (архітэктары В. Занковіч, Л. Левін, скульптар С. Вакар).

Літаратура Долготович, Б. Д. Адмиралы земли белорусской. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 19—20.

Спасылкі На марской вахце // Газета «Вечерний Минск» Дрозд Валентин Петрович // Партал «Память Народа» Дрозд Валентин Петрович // Знаменитые люди Гомельщины

Катэгорыя:Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі Катэгорыя:Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандуючыя флотамі Расіі і СССР Катэгорыя:Віцэ-адміралы СССР Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Пахаваныя на Казацкіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры