Рукю́, або Нансей () — архіпелаг вулканічных і каралавых астравоў у Ціхім акіяне.
Тэрыторыя Японіі. Аддзяляе Усходне-Кітайскае мора ад адкрытай часткі Ціхага акіяна. Утварае 6 груп з 98 астравоў, выцягнутых дугападобна з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 1200 км паміж а-вамі Кюсю і Тайвань. Плошча каля 4,8 тыс. км². Найбольшыя астравы: Акінава і Амамі. Насельніцтва больш за 1 млн чал.
Паўднёва-ўсходняя частка астравоў складзена пераважна з вапнякоў мезакайназою, на паўночным захадзе пашыраны вулканічныя пароды, у восевой зоне на паверхню часта выходзіць крышталічны фундамент. Пераважаюць плато і нізкагор’і (вышыня 300—350 м) і нізкія берагавыя тэрасы. Найбольшая вышыня да 1935 м (на в-ве Яку). 3 дзеючыя і некалькі патухлых вулканаў. Уздоўж берагоў паўднёвай групы — каралавыя рыфы. Радовішчы фасфарытаў і каменнага вугалю.
Клімат на поўначы — субтрапічны, на поўдні — трапічны, мусонны. Ападкаў 2000 — 3500 мм за год, частыя тайфуны. Сярэдняя тэмпература студзеня 14-18 °C, ліпеня 27-28 °C. Трапічныя лясы і хмызнякі.
Вырошчванне рысу, батату, цукровага трыснягу. Рыбалоўства. Галоўны горад Наха (на в-ве Акінава).
Гл. таксама Рукюйцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна