Басту́ны () — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бастунскага сельсавета.

Назва Тут сама (Беняконі) фіксавалася прозвішча Бастовіч. Ёсць літоўскія Bastis, Bastyshttps://pavardes.lki.lt/?pv=df73ab8d7bf1a8f968a3dae328c59fb1, тапонім Bastūnai.

Гісторыя Вядомы з XVI ст., сяло, шляхецкая ўласнасць у Лідскім павеце ВКЛ. У 1567 годзе з сяла ставілі ў войска 3 кані з узбраеннем. У 1690 годзе маёнтак, уласнасць Я. Кантрыма, Я. Масевіча.

Вопіс парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. згадвае фальварак, вёску і карчму пані Ёдкавай, удавы маршалка Лідскага павету Ежы Антоні Ёдкі, у складзе Гародзенскай парафіі. Бастунская карчма стаяла пры гасцінцы з Ліды да Вільні.

З 1939 года ў БССР. 19 красавіка 1973 года вёска перададзена з Пагародненскага сельсавета ў склад Тракельскага сельсавета, дзе стала яго цэнтрам, адначасова Тракельскі сельсавет быў перайменаваны ў БастунскіРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391)..

Насельніцтва

Вядомыя асобы Алёна Віктараўна Дубіцкая (нар. 1990) — беларуская лёгкаатлетка.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Бастунскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна