Зорныя войны () — фантастычная сага амерыканскага рэжысёра Джорджа Лукаса. Фільмы гэтага цыкла аказалі велізарны ўплыў на міжнародную поп-культуру.
Першы фільм выйшаў 25 мая 1977 года пад назвай «Зорныя войны». Ён меў велізарны касавы поспех. Гэта выратавала кампанію 20th Century ад крызісу, які ёй пагражаў. Калі сумненні ў акупнасці праекта зніклі, першы фільм атрымаў падзагаловак «Эпізод IV: Новая надзея». За ім выйшлі два фільмы-працягі: «Эпізод V: Імперыя наносіць удар у адказ» у 1980 годзе і «Эпізод VI: Вяртанне джэдая» ў 1983 годзе.
У 1999—2005 гадах выйшла трылогія-прыквел.
У 2015-2017 гадах выйшла трылогія-сіквел.
Кінаэпапея У цыкле фільмаў «Зорныя войны» дзевяць эпізодаў. Спачатку былі зняты эпізоды IV—VI, праз некаторы час I—III, потым VII—IX. У цэнтры «Зорных войнаў» — жыццёвы шлях Энакіна Скайуокера, галоўнага героя сагі.
Арыгінальная трылогія 1977 год — «Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея» / Star Wars: Episode IV — A New Hope. Бюджэт — 11 мільёнаў $ 1980 год — «Зорныя войны. Эпізод V: Імперыя наносіць удар у адказ» / Star Wars: Episode V — The Empire Strikes Back. Бюджэт — 32 мільёны $ 1983 год — «Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая» / Star Wars: Episode VI — Return of the Jedi. Бюджэт — 32,5 мільёна $
Трылогія-прыквел 1999 год — «Зорныя войны. Эпізод I: Уяўная пагроза» / Star Wars: Episode I — The Phantom Menace. Бюджэт — 115 мільёнаў $ 2002 год — «Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў» / Star Wars: Episode II — Attack of the Clones. Бюджэт — 120 мільёнаў $ 2005 год — «Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў» / Star Wars: Episode III — Revenge of the Sith. Бюджэт—115 мільёнаў $
Трылогія-сіквел рэжысёра Дж. Дж. Абрамса 2015 год — Зорныя войны: Абуджэнне Сілы 2017 год — Зорныя войны: Апошні джэдай 2019 год — Зорныя войны: Уздым Скайуокера
Беларускі пераклад Для ўсіх фільмаў франшызы ёсць субцітры. Для часткі 5 – агучка (пад назвай «Зоркавыя войны»).
Таксама існуюць субцітры для іншых твораў у сусвеце, такіх як: Фільм «Праныра-адзін» (субцітры) Фільм «Сола» (субцітры) Серыял «Обі-Ван Кенобі» (субцітры і агучка) Серыял «Мандалорац» (субцітры і агучка) Серыял «Андар» (субцітры) Серыял «Кніга Бобы Фета» (субцітры і агучка) Анімэ «Бачанні» (субцітры)
Спасылкі
Афіцыйны сайт «Зорных войнаў» Wookieepedia — вікі-праект Вукіпедыя, прысвечаны сусвету «Зорных войнаў»
Катэгорыя:Выдуманыя сусветы Катэгорыя:20th Century Fox Катэгорыя:Міфапаэтыка Катэгорыя:Касмаопера Катэгорыя:Медыяфраншызы