Варварскі бераг () — еўрапейская назва міжземнаморскага ўзбярэжжа Паўночнай Афрыкі, з часоў позняга Сярэднявечча (XV стагоддзе) і да XIX стагоддзя.
Да варварскага берагу адносілі ўзбярэжжа краін Магрыба: Алжыра, Туніса і Марока. Часам таксама ўзбярэжжа Лівіі і Егіпта. Там размяшчалася мноства партовых баз, у якіх размяшчаліся берберыйскія піраты-карсары, што наводзілі жах на хрысціянскіх жыхароў паўночнага Міжземнамор'я. Не выпадкова, асцерагаючыся набегаў піратаў-гандляроў рабамі, еўрапейскія жыхары большасці прыбярэжных паселішчаў сыходзілі на вяршыні гор і ўнутр прыбярэжных краін. Насельніцтва варварскага берага ў Сярэднія стагоддзі было мусульманскім і складалася з арабаў, бербераў і шматлікіх еўрапейскіх (сакаліба) і афрыканскіх рабоў.
Гл. таксама Берберыйскія войны Фраксінет
Катэгорыя:Магрыб Катэгорыя:Гісторыя Алжыра Катэгорыя:Гісторыя Туніса Катэгорыя:Гісторыя Марока Катэгорыя:Пірацтва Катэгорыя:Берагі Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Берагі Афрыкі