Падзеі 20 студзеня: Востраў Ганконг пераданы ў арэнду Вялікабрытаніі 20 красавіка: У часопісе Graham's Magazine апублікавана першае ў гісторыі дэтэктыўнае апавяданне — «Забойства на вуліцы Морг» Эдгара Алана По. 16 (28) красавіка ў Расійскай імперыі абвешчана амністыя з нагоды шлюбу спадкаемца стальца Аляксандра Мікалаевіча. 3 мая: Новая Зеландыя абвешчана брытанскай калоніяй.
Нарадзіліся 13.1: Ігнат Здановіч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў 14.1:Берта Марызо, французская мастачка 30.1: Фелікс Фор, французскі палітычны дзеяч 25.8: Эміль Тэадор Кохер, швейцарскі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1909) 8.9: Антанін Леапольд Дворжак, чэшскі кампазітар 11.9: Гіяцынт Альхімовіч (в. Дамбрава), мастак, брат Казіміра Альхімовіча 28 верасня: Жорж Бенжамэн Клемансо, французскі палітычны дзеяч
Памерлі 9.9: Агюстэн Пірам Дэкандоль, швейцарскі і французскі батанік 11.9: Міхал Рукевіч (в. Коркіна Іркуцкай губ., Сібір), член таварыства філаматаў 9 кастрычніка: Карл Фрыдрых Шынкель, нямецкі архітэктар