Анатоль Мікалаевіч Байдачны (нар. , , РСФСР, СССР) — савецкі футбаліст (нападнік), трэнер.

Кар’ера футбаліста Выхаванец футбольнай школы горада Обнінска, вучань Юрыя Аляксеевіча Шуванава. З 1969 па 1974 год гуляў за маскоўскае «Дынама». З-за канфлікту з кіраўніцтвам быў вымушаны сысці ў мінскае «Дынама». У 1979 годзе падчас матчу з маскоўскім «Спартаком» атрымаў сур’ёзную траўму нагі, з-за чаго быў вымушаны рана скончыць кар’еру іграка.

У 1972 годзе выклікаўся ў зборную СССР, у складзе якой на чэмпіянаце Еўропы 1972 правёў 5 матчаў і заваяваў срэбныя медалі.

Мае журналісцкую адукацыю.

Кар’ера трэнера У 1980 годзе пачаў кар’еру трэнера. Узначальваў магілёўскі «Дняпро» (1980—1985), «Зару» з Варашылаўграда (1988—1989), херсонскі «Крышталь» (1990—1991), кіпрскі «Анагенісі» (1992—1993), алімпійскую і моладзевую зборную Сірыі па футболе (1993—1995), кувейцкі «Ярмук» (1995—1996), малдаўскі «Цілігул» (1996), мінскае «Дынама» — 1997, расійскія клубы «Жамчужына» (1998—1999), «Чарнаморац» (2000—2001), «Растсельмаш» (2001—2002).

У 2003 годзе вярнуўся ў Беларусь. Трэніраваў мінскае «Дынама» (2003), нацыянальную зборную Беларусі па футболе (2003—2005), «Дарыду» (Ждановічы) (2006—2007).

Пасля працяглага перапынку працаваў галоўным трэнерам грозненскага «Церака» (2010), старшым трэнерам «Факела», дзе складаў тандэм з Канстанцінам Сарсанія (2011). З красавіка па чэрвень 2012 года ўзначальваў «Растоў».

У сакавіку 2021 года пасля дзевяцігадовага перапынку аднавіў трэнерскую кар’еру, стаўшы галоўным трэнерам клуба «Арарат-Арменія»Анатолий Байдачный возглавил клуб «Арарат-Армения». У чэрвені 2021 года пакінуў армянскі клуб«Арарат-Армения» расторг контракт с Байдачным.

Вядомы вострымі выказваннямі на пасляматчавых прэс-канферэнцыях.

Дасягненні Вывеў магілёўскі «Дняпро» ў Першую лігу чэмпіянату СССР (1982) Чэмпіён Азіі (сярод моладзевых каманд) (1994) Чэмпіён Беларусі (1997)

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Ігракі зборнай СССР па футболе Катэгорыя:Футбольныя трэнеры СССР Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Расіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Арарат-Арменія Катэгорыя:Трэнеры ФК Растоў Катэгорыя:Трэнеры ФК Факел Варонеж Катэгорыя:Трэнеры ФК Ахмат Грозны Катэгорыя:Трэнеры ФК Дарыда Катэгорыя:Трэнеры зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Чарнаморац Новарасійск Катэгорыя:Трэнеры ФК Жамчужына Сочы Катэгорыя:Трэнеры ФК Цілігул-Цірас Катэгорыя:Трэнеры ФК Аль-Ярмук Катэгорыя:Трэнеры моладзевай зборнай Сірыі па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Анагенісі Дэрынья Катэгорыя:Трэнеры ФК Крышталь Херсон Катэгорыя:Трэнеры ФК Зара Луганск Катэгорыя:Трэнеры ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква