Егіпецкі фунт — грашовая адзінка дзяржавы Арабская Рэспубліка Егіпет.

Адзін егіпецкі фунт роўны 100 піястрам. Міжнароднае абазначэнне: EGP. На егіпецкіх цэнніках часцей сустракаецца іншая скарочаная назва фунта — LE (Ад франц. — Livre égyptienne).

У грашовым звароце знаходзяцца банкноты наміналам у 25 і 50 піястраў, 1, 5, 10, 20, 50, 100 і 200 фунтаў; манеты ў 25, 50 піястраў і 1 фунт.

На купюрах намаляваныя старажытныя храмы Егіпта або мячэці, надпісы зроблены на арабскай і англійскай мовах.

Спасылкі Егіпецкі фунт Фатаграфіі састарэлых, сучасных і юбілейных Егіпецкіх манет (Фунт, Піястр, Мільем) Егіпецкія грошы і кошты, вонкавы від банкнот і манет Галерея банкнот Егіпта

Катэгорыя:Афрыканскія валюты Катэгорыя:Эканоміка Егіпта