Георг IV (, , 12 жніўня 1762 — 26 чэрвеня 1830) — кароль Вялікабрытаніі і Гановера з 29 студзеня 1820, з Гановерскай дынастыі. Фактычна узначальваў краіну значна раней, на мяжы стагоддзяў, калі абвастрылася псіхічная хвароба яго бацькі, Георга III. 5 лютага 1811 Георг III быў прызнаны недзеяздольным, і з гэтага часу яго старэйшы сын быў абвешчаны прынцам-рэгентам і заставаўся ім да смерці бацькі 29 студзеня 1820. Перыяд 1811—1820 называецца эпохай Рэгенцтва (анг. Regency).

8 красавіка 1795 ажаніўся з Каралінай Браўншвайгскай (17 мая 1768 — 7 жніўня 1821), ад якой меў дачку Шарлоту Аўгусту (7 студзеня 1796 — 6 лістапада 1817).

Катэгорыя:Манархі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Каралі Гановера Катэгорыя:Гановерская дынастыя Катэгорыя:Рэгенты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Асобы на манетах