Пунтленд (, ) — самаабвешчанае (12 жніўня 1998 года) і не прызнанае ні адной краінай свету дзяржаўнае ўтварэнне ў паўночна-ўсходняй частцы Самалі.

Тэрыторыя дзеліцца на 9 правінцый. Сталіца — горад Гаровэ. Насельніцтва — каля 3,5 млн чал. (ацэнка, перапісаў не было).

Улады Пунтленда падтрымлівалі намаганні ўраду Самалі па захаванні адзінай дзяржавыПунтленд. Самалійская Дзяржава Пунтленд / Аўтаномны раён Пунтленд. Аднак, у красавіку 2024 года ўлады Пунтленда абвясцілі, што будуць функцыянаваць як незалежная дзяржава на фоне спрэчак пра змены ў Канстытуцыі СамаліPuntland to Operate Independently From Somalia After Law Change, Bloomberg.

Назва Паводле Канстытуцыі краіны — Самалійская Дзяржава Пунтленд.

Прызнаўшы Пераходны федэральны Статут Самалійскай Рэспублікі, паводле дамоўленасцяў дасягнутых у Найробі ў 2004 годзе, улады Пунтленда прызнаюць легітымным другое афіцыйнае найменне — Аўтаномны раён Пунтленд.

Названы па старажытнай зямлі Пунт.

Карты

Катэгорыя:Самалі Катэгорыя:Непрызнаныя дзяржавы