Жан-Бедэль Бакаса (; — ) — прэзідэнт Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі з 1 студзеня 1966 года па 4 снежня 1976, а затым імператар Бакаса I з 4 снежня 1976 па 20 верасня 1979, маршал (19 мая 1974). Адзін з самых эксцэнтрычных дыктатараў XX стагоддзя.
У 1978 годзе выдаў Указ пра нашэнне школьнай формы, выкліканыя ім падзеі прычыніліся да звяржэння рэжыму Бакасы ў 1979 годзе.
Пазнейшыя падзеі 1 снежня 2010 года прэзідэнт ЦАР Франсуа Базізэ падпісаў указ пра поўную рэабілітацыю Жан-Бедэля Бакасы, у адпаведнасці з якім зрынуты імператар быў «адноўлены ва ўсіх правах». Базізэ назваў Бакасу «вялікім гуманістам» і «сынам нацыі, прызнаным усімі ў якасці вялікага будаўніка» і падкрэсліў: «Я жадаю гаварыць пра Бакасу. Ён пабудаваў краіну, а мы разбурылі ўсё, што ён пабудаваў».
12 студзеня 2011 года французскі замак Ардзікур, які раней належаў Жан-Бедэлю Бакасе, быў прададзены на аўкцыёне за 915 тысяч еўра. Замак знаходзіцца пад Парыжам і мае жылую плошчу амаль 550 м². На яго тэрыторыі таксама знаходзіцца дом для прыслугі, парк і аўтамабільны гараж.
Спасылкі Сайт пра Бакасу Банкнота ЦАІ Jean-Bedel Bokassa. Oeuvres
Відэаматэрыялы Інтэрв’ю з Бакасай у Абіджане (1983) Дакументальныя кадры
Литература Riccardo Orizio: Allein mit dem Teufel. Begegnungen mit sieben Diktatoren, Kreuzlingen, München 2004. Кривушин И. В. Император Бокасса I и власть в постколониальной Африке // Новая и новейшая история. 2006. № 1. С. 152—167.
Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Памерлі ад інфаркту міякарда Катэгорыя:Манархі Афрыкі Катэгорыя:Прэзідэнты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі Катэгорыя:Імператары Катэгорыя:Канібалізм Катэгорыя:Людаеды Катэгорыя:Зрынутыя манархі Катэгорыя:Палітыкі-эмігранты Катэгорыя:Фельдмаршалы і маршалы Катэгорыя:Удзельнікі Індакітайскай вайны Катэгорыя:Цэнтральнаафрыканская Імперыя