Жан-Лу Жак Мары Крецьен (фр. Jean-Loup Jacques Marie Chrétien) (нар. 20 жніўня 1938 г., Ла-Рашэль) — французскі касманаўт, брыгадны генерал, Герой Савецкага Саюза (1982).

Першы грамадзянін Францыі, які здзейсніў палёт у космас. Палёты на савецкім касмічным караблі «Саюз Т-6» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (чэрвень — ліпень 1982 г.), а таксама на «Саюз ТМ-7» (ўзлёт) і «Саюз ТМ-6» (пасадка) і арбітальным комплексе «Мір» (лістапад — снежань 1988 г.).

Ва ўзброеных сілах Францыі з 1959 года. У 1961 годзе скончыў Французскую паветраную акадэмію.

Спасылкі

Катэгорыя:Касманаўты Францыі Катэгорыя:Нарадзіліся 20 жніўня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1938 годзе Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Кавалеры ордэна Леніна Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Камандоры ордэна Ганаровага легіёна