Жуан I (Жуан Добры або Жуан Вялікі; ; ,  — , ) — кароль Партугаліі і Алгарві, які паклаў пачатак Авіскай дынастыі. Быў пазашлюбным сынам Педру I Злога ад высакароднай галісійскай дамы Тэрэзы Лаўрэнса. У 1364 годзе быў абраны Магістрам Авіскага ордэна. Быў рэгентам каралеўства Партугалія з 16 снежня 1383 г па 6 красавіка 1385 года падчас крызісу 1383—1385 гадоў.

Сям’я У 1387 годзе Жуан I ажаніўся з Філіпай Ланкастэрскай, дачцэ Джона Гонта, які выступіў верным саюзнікам, змацаваўшы тым самым альянс Англіі і Партугаліі, які падоўжыўся да XX стагоддзя.

Ад гэтага шлюбу нарадзіліся: Бланка (1388—1389); Афонсу (1390); Дуартэ I (1391—1438), кароль Партугаліі ў 1433—1438 гадах; Педру (1392—1449), герцаг Каімбры; Энрыке (1394—1460), герцаг дэ Візеу, які ўвайшоў у гісторыю як Энрыке (Генрых) Мараплавец; Ізабела (1397—1471), жонка герцага Бургундыі Філіпа III; Бранка (1398); Жуан (1400—1442); Фердынанд (1402—1443), магістр ордэна Авіса.

Катэгорыя:Каралі партугальскія Катэгорыя:Авіская дынастыя