Анвар аль-Аўлакі (, Лас-Крусес, Нью-Мексіка, ЗША — , ЕменУ Емене забіты новы «тэрарыст нумар адзін») — радыкальны ісламскі прапаведнік амерыканскага паходжання. Стаў вядомы сваімі пропаведзямі ў Інтэрнэце ў падтрымку дзеянняў радыкальных ісламісцкіх груп, у тым ліку Аль-Каіды. Лічыўся ідэалагічным лідарам Аль-Каіды на Аравійскім паўвостраве.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і выхадца з Емена.

Увосень 2010 года ўлады ЗША абвясцілі Анвара аль-Аўлакі «тэрарыстам нумар адзін», якім да гэтага лічыўся Усама бін ЛадэнТруд: Анвар аль-Авлаки стал «террористом номер один». Быў уключаны ў складзены ЦРУ спіс асоб, якія падлягаюць неадкладнай ліквідацыі, бо ўяўляюць сабою асобую пагрозу для інтарэсаў ЗША.

Бездакорна валодаў англійскай мовай, чым актыўна карыстаўся для агітацыі мусульманскай моладзі краін Еўрасаюза і Амерыкі на барацьбу з дзяржавамі, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць ісламістаў.

Сям'я Меў пецярых дзяцей — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Па стане на лістапад 2009 года ўсе яны, а таксама яго жонка знаходзіліся ў Сане разам з яго бацькам Насерам аль-Аўлакі.

Смерць Па сцвярджэннях прадстаўнікоў улад Емена, 30 верасня 2011 года быў забіты падчас боесутыкнення баявікоў Аль-Каіды на Аравійскім паўвостраве з урадавымі войскамі. Па іншай версіі, загінуў у выніку ўдару амерыканскага беспілотнага бамбардзіроўшчыкаЕмен паведамляе пра пагібель лідара мясцовай «Аль-Каіды». Неўзабаве яго смерць афіцыйна пацвердзіў прэзідэнт ЗША Барак АбамаАбама пацвердзіў ліквідацыю новага тэрарыста нумар 1.

Катэгорыя:Тэрарысты