Старшыня Еўрапейскай камісіі (ЕК) ўзначальвае выканаўчы орган улады Еўрапейскага саюза. Старшыня кантралюе ўсю выканаўчую ўладу, яе членаў і Еўрапейскі грамадзянскі сэрвіс. Прэзідэнт адказвае за размеркаванне партфеляў сярод членаў камісіі і можа правесці перастаноўку яе членаў або, пры неабходнасці, звольніць іх. Ён вызначае рэгламент Камісіі і ўсе заканадаўчыя прапановы.

Камісія праектуе новыя законы і разглядае іх на прыкладзе штодзённага жыцця Саюза (абапіраючыся на бюджэт і прымае рашэнні). Камісія таксама прадстаўляе ЕС у такіх арганізацыях як Сусветная Гандлёвая Арганізацыя і G8. АТым не менш, Старшыня ЕК, у адрозненне ад іншых кіраўнікоў урадаў, не вызначае знешнюю палітыку, не можа камандаваць войскамі або змяняць падаткі, паколькі яны ў асноўным па-за кампетэнцыі ЕС.

Пасада была створана ў 1958 годзе. Старшыня фармальна прызначаецца міністэрствам Савета Еўрапейскага саюза (на практыцы, Еўрапейскім саветам — главамі дзяржаў-членаў) кожныя пяць гадоў і яго кандыдатура ўхваляецца Еўрапейскім парламентам, да якога адносіцца Старшыня (Парламент можа выражаць неўхваленне працы Камісіі). Старшыня ў такім разе выбірае іншых Еўрапейскіх камісараў, разам з краінамі-членамі ЕС. Пасля гэтага ён перадае абавязкі кожнаму з іх. Да моманту прыняцця імі ўсіх спраў, яны абавязаны выступіць перад Парламентам.

Старшыня Еўрапейскай камісіі — Урсула фон дэр Ляен, былы міністр абароны Германіі, зацверджаны Еўрапарламентам 16 ліпеня 2019.

Спіс Старшынь Еўракамісіі №СтаршыняФотаДзяржава іпапярэдняя пасадаПартыяЧас паўнамоцтваўЗаўвагі1Вальтэр Хальштэйн<small>''Міністр фінансаўХрысціянскія дэмакраты — Стварыў агульную сельскагаспадарчую палітыку і вырашыў крызіс вакантных пасад, які прывёў да Люксембургага кампрамісу. 2Жан РэйМіністр фінансаўЛіберальныя дэмакраты — Пачаў ініцыятывы па Еўрапейскаму палітычнаму супрацоўніцтву і Эканамічнаму і Манетарнаму Саюзу ЕС.3Франко Марыя МалфаціМіністр замежных спраўХрысціянскія дэмакраты — Унес пранпановы на адзіным рынку. Адкрыты перамовы аб членстве з Даніяй, Ірландыяй, Нарвегіяй і Вялікабрытаніяй.4Сікка МансхольтМіністр селькай гаспадаркіСацыялісты — Курыраваў стварэнне Еўрапейскай валютнай сістэмы (ЕВС) і першае пашырэнне ЕС5Франц-Хаўер АрталіМіністр фінансаўХрысціянскія дэмакраты — Кіраваў пашыранай Супольнасцю падчас нафтавага крызісу ў 1973 годзе і турэцкага ўварвання на Кіпр6Рой ДжэнкінсМіністр унутраных спраўСацыялісты — Курыраваў развіццё ЕВС і быў першым Старшыней, які ўдзельнічаў у G87Гастан ТорнПрэм’ер-міністрЛіберальныя дэмакраты — Паскорыў пашырэння падчас працы над Адзіным еўрапейскім актам. Аднак у перыяд «евраскляроза» уплыў Торна наменшыўся8Жак ДэлорМіністр фінансаўСацыялісты — Курыраваў прыняцце Адзінага Еўрапейскага Акта і Маастрыхцкага дагавора, быў галоўным архітэктарам Камітэта рэгіёнаў. Кіраваў у час пашырэння ЕС у 1995 годзе.9Жак СантэрПрэм’ер-міністрНародная партыя — Сантер працаваў над Амстэрдамскім дагаворам, Ніцкім дагаворам і ўвядзеннем еўра. Аднак праца яго камісіі была азмрочана бюджэтнай палемікай. Сантер падаў у адстаўкуда заканчэння тэрміну дзеяння яго мандата.-Мануэль Марын (замяшчэнне)Еўрапейскі міністрСацыялісты — З-за датэрміновай адстаўкі Сантэра, праца яго камісіі працягвалася пад кіраўніцтвам Мануэля Марына, як часовага Старшыні адміністрацыі.10Рамана ПродзіПрэм’ер-міністрЛіберальныя дэмакраты — Курыраваў увядзенне Ніцкай Дамовы і падпісанне Еўрапейскай канстытуцыі. Ён таксама курыраваў запуск наяўнага еўра ў 2002 годзе.11Жазэ Мануэл БарозуПрэм’ер-міністрНародная партыя — Барозу курыраваў прыняцце Лісабонскага дагавора, працаваў у час пашырэнняў 2004 і 2007 гадоў, а таксама ў час яго старшынства была прынята Дырэктыва Блокештэйна.

cy:Rhestr Llywyddion y Comisiwn Ewropeaidd it:Presidenti della Commissione europea vi:Danh sách chủ tịch Ủy ban châu Âu