Стары́я Грамы́кі (, ) — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Свяцілавіцкага сельсавета. Ліквідавана ў 2011 годзеРешение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района .
Знаходзіцца на правым беразе ракі Беседзь, за 22 км на поўдзень ад Свяцілавічаў. У 1992 годзе вёска адселена ў сувязі з аварыяй на ЧАЭС.
Гісторыя Упершыню ў гістарычных крыніцах вёска ўзгадваецца ў 1609 годзе. З 1726 года вядома як баярская ваколіца Грамыкі, у той час на 21 двор. Вёска Старыя Грамыкі адміністрацыйна адносіліся да Чачэрскага староства Рэчыцкага павета Менскага ваяводства ВКЛ.
Насельніцтва 1897 год — 519 жыхароў 1910 год — 66 жыхароў 1969 год — 211 жыхароў 1989 год — 112 жыхароў З 1992 года насельніцтва няма
Вядомыя выхадцы Андрэй Грамыка — савецкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат Аляксандр Сямёнавіч Грамыка (нар. 1937) — беларускі пісьменнік, Заслужаны работнік МУС СССР.
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы