Бу́сяж (, ) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мілейкаўскага сельсавета.

Назва На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Бусяж» звязаны з паняццем «буса» — лодка, выдзеўбаная з дубовых калодаў С. 42—43..

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Бусяж датуецца 1556: на сесіі Слонімскага земскага суда (суддзя Ян Віктарын з Івацэвічаў) разглядалася скарга Мікалая Юндзіла, земяніна Слонімскага павета, на Лаўрына Аравіцкага ва ўкрыванні збеглых ад яго сялян. Мясцовасць уваходзіла ў склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства.

У 1645 маёнтак належаў Альбрэхту Праслаўскаму, які аддаў яго ў заставу маршалку слонімскаму Яну Мялешку. Па смерці апошняга Бусяж перайшоў да харунжага слонімскага Жыгімонта Праслаўскага і яго брата Крыштафа, каноніка віленскага. 15 мая 1648 браты прадалі маёнтак падканцлеру Казіміру Льву Сапегу. У 1779 на месцы драўлянай узвялі новую мураваную грэка-каталіцкую царкву. Пры ёй 27 жніўня рэгулярна праводзіўся кірмаш.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бусяж апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. У 1863 тут адкрылася двухкласае народнае вучылішча. Станам на 1886 у мястэчку было 17 двароў, існавалі царкоўны прыход, школа, карчма, вадзяны млын. На 1905 сялянскі зямельны клін складаў 572 дзесяціны.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Бусяж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Косаўскай гміне Косаўскага павета. Станам на 1924 у мястэчку было 16 будынкаў, у фальварку — 2.

У 1939 Бусяж увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам сельсавета Косаўскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут быў 91 двор, працавалі крама, пошта, хата-чытальня, медыцынскі пункт. У 1957 адбыўся першы выпуск Бусяжскай сярэдняй школы. 16 лютага 1987 года Бусяжскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Мілейкаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 студзеня, 16 лютага, 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. Станам на 2002 у вёсцы была 81 гаспадарка, на 1 студзеня 2008 — 79 гаспадарак.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886 — 187 чал. XX стагоддзе: 1905 — 328 чал. у мястэчку Бусяж і 14 чал. у фальварку Бусяж; 1924 — 136 чал. у мястэчку Бусяж і 16 чал. у фальварку Бусяж; 1940 — 365 чал.; 1959 — 179 чал.; 1970 — 175 чал.; 1979 — 202 чал.; 1999 — 213 чал. XXI стагоддзе: 2002 — 219 чал.;  — 211 чал.; 2010 — 182 чал.

Інфраструктура У Бусяжы працуюць клуб, бібліятэка, ФАП, пошта.

Турыстычная інфармацыя Славутасці Свята-Успенская царква (XVІII ст.; колішні касцёл)

Страчаная спадчына Сядзіба

Літаратура Зайка А. Вёска Бусяж: тут рабілі лодкі-бусы // «Газета для вас», 27 ліпеня 2009. Busiaż // S. 279.

Спасылкі

Катэгорыя:Мілейкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства