Чо́рнае (, ) — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Белабалоцкага сельсавета.

Геаграфія У напрамку на ўсход ад вёскі возера Хоцемля, на поўдзень ад вёскі возера Доўгае.

Гісторыя У 1878—1881 гадах у вёсцы дзейнічала Чорненская паркетная фабрыка. Выпускала паркет масіўны (таўшчыня 1,5 цалі) і звычайны (0,5 цалі). У якасці сыравіны выкарыстоўвалі хвою, дуб, клён, граб, чырвонае дрэва. Мела паравы рухавік. За год вырабляла да 3750 квадратных сажняў паркету. У 1879—1881 гг. працавала 80 чал. На выстаўках у Парыжы (1878 г.) вырабы фабрыкі адзначаны сярэбраным медалём, на Усерасійскай прамыслова-мастацкай у Маскве (1882 г.) — бронзавым медалём.

У 1894—1899 гадах каля вёскі, ва ўрочышчы Гарычоўка, працавала Гарычоўская лесапільна-фанерна-мэблевая фабрыка. Вырабляла венскую мэблю. Мела паравую машыну і паравы кацёл (1895 год), паравы рухавік (1898 год). У 1898 годзе працавала да 62 рабочых. У 1899 годзе выраблена прадукцыі на 50 тысяч рублёў.

У 1926—1983 гадах цэнтр Чарнянскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 кастрычніка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 32 (1766)..

У вёсцы знаходзіцца Пакроўская капліца над крыніцай з гаючай вадой, якой налічваецца больш за сто гадоў, яны былі асвечаныя ў 2007 годзеСтроительство купели над святым источником в Речицком районе завершили к празднику Крещения .

Вядомыя асобы

Міхайла Грамыка (1885 — 1969) — беларускі празаік, паэт, геолаг, педагог.

Літаратура

Спасылкі Выявы Чорнага

Катэгорыя:Белабалоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рэчыцкага раёна