Падзеі

19 студзеня: Прэм'ера оперы «Манон» французскага кампазітара Жуля Маснэ. 15 лістапада: Народніцкай групай з Санкт-Пецярбурга выдадзены другі (апошні) нумар часопісу «Гоман». 30 снежня: Пачала працу чыгунка Вільня — Ліда — Баранавічы — Лунінец — Пінск.

Нарадзіліся 20 студзеня: Аляксандр Сянкевіч, дзяржаўны дзеяч БССР, міністр аховы здароўя БССР (пам. 29.6.1938) 26 студзеня: Эдвард Сэйпір, амерыканскі антраполаг (пам. 4.2.1939) 29 студзеня: Антон Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч (пам. 23.3.1942) 24 сакавіка: Петэр Іозеф Вільгельм Дэбай, фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1936) (пам. 2.11.1966) 12 красавіка: Ота Меергоф, нямецкі біяхімік і ўрач. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (пам. 6.10.1951) 12 ліпеня: Амедэо Мадыльяні, італьянскі мастак (пам. 24.1.1920) 6 жніўня: Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец (пам. 20.10.1953) 21 жніўня: Багуміл Кубішта, чэшскі мастак

Памерлі 11 красавіка: Жан Батыст Дзюма, французскі хімік-арганік