Тумас Ёста Транстромер ( ; — ) — шведскі паэт XX стагоддзя, пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2011).
Біяграфія Паводле асноўнай прафесіі — доктар-псіхолаг, а таксама прафесійны піяніст. Апошнім часам жыў у Стакгольме.
Аўтар 12 кніг вершаў і прозы, сярод якіх «17 вершаў» (17 dikter, 1954), «Згукі і сляды» (Klanger och spår, 1966), «Жывым і мёртвым» (För levande och döda, 1989) і інш. Перакладаў на шведскую мову творы французскіх сюррэалістаў.
Творы 17 dikter (1954) Hemligheter på vägen (1958) Den halvfärdiga himlen (1962) Klanger och spår (1966) Mörkerseende (1970) Stigar (1973) Östersjöar (1974) Sanningbarriären (1978) Det vilda torget (1983) För levande och döda (1989) Minnena ser mig (1993) Den stora gåtan (2004)
Пераклады на беларускую мову Вершы / Тумас Транстромер; [Пер. са швед. Л. Баршчэўскага] // Annus Albaruthenicus = Год беларускі. — 2002. — С. 55 — 61. Пад вольным небам: Выбраныя вершы / Тумас Транстромер; [Уклад., рэд. пер. Л. Баршчэўскага; Пер. са швед. У. Арлова, Л. Баршчэўскага, А. Башарымавай, А. Хадановіча; Прадм. М. Оберга, У. Арлова; Паслясл. Н. Шолера]. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2017. — 199, с. — ISBN 978-985-7164-56-1.
Крыніцы
Катэгорыя:Паэты Швецыі Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Шведскамоўныя паэты Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Перакладчыкі Швецыі