Ігуасу (, ) — рака ў Паўднёвай Амерыцы працягласцю ў 1320 км. Яе назва паходзіць з мовы гуарані і азначае «вялікая вада».
Ігуасу ўтвараецца ў выніку зліцця рэк Іраі і Атуба паблізу Курыціба. У ніжнім цячэнні да самага ўпадзення ў раку Парана ўяўляе сабой натуральную мяжу паміж Аргенцінай і Бразіліяй.
Ігуасу стала знакамітай дзякуючы унікальным вадаспадам, якія знаходзяцца ў некалькіх кіламетрах ад месца ўпадзення ў Парана. Большая частка вадаспадаў размешчана на аргенцінскім боку, дзе знаходзіцца таксама ўваход у відовішчнае, так званае «горла д’ябла». Агульная шырыня вадаспадаў складае 2,7 км, штосекундна падаюць на 75 метраў уніз 1700 м вады, пасля доўгіх ападкаў нават 7000.
Вадаспады Ігуасу былі адкрыты ў 1542 годзе і прызнаныя ў 1984 сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.
Літаратура
Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Рэкі Аргенціны Катэгорыя:Рэкі Параны Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Бразіліі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Аргенціне Катэгорыя:Басейн Параны