ЦыкорыяНазва паводле Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича) (Cichorium) — род адна-, двух- і шматгадовых травяністых раслін сямейства астравых.

Апісанне Расліны з расстаўлена-галінастымі сцябламі і чаргаваным лісцем. Прыкаранёвае лісце чаранковае ад стругападобна-перыстараздзельнага да суцэльнага, шчацінкава-валасістае, верхняе — ланцэтнае, сцяблоабдымнае. Кветкавыя кошыкі буйныя, шырока раскрытыя, з цыліндрычнымі двухрадковымі абгорткамі; кветкі двухполыя, язычковыя. Плод — сямянка з чубком.

Пашырэнне Адрозніваецца каля 10 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі сустракаецца дзікарослая і інтрадукаваная , якую вырошчваюць як салатную расліну.

Прымяненне ў народнай медыцыне

Цыкорыя шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне. Маладое лісце ядомае, у ім утрымоўваюцца вітамін C, каратын, салата з іх асабліва карысная для хворых на дыябет (у расліне ёсць інулін). На пашах цыкорыю добра ядуць жывёлы. Цыкорыя — добры меданос, дае шмат нектару і пылка. Карані выкарыстоўваюць як сурагат кавы. З гэтай мэтай у культуры вырошчваюць .

На Беларусі ў дзікім стане расце адзін від цыкорыі — .

Цыкорыя з’яўляецца кармавой раслінай для лічынак некаторых матылькоў, напрыклад для такіх відаў, як , і .

Літаратура Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича) Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989.

Спасылкі Common Chicory — Cichorium intybus

Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Расліны ў Бібліі