Томас Джэфры «Том» Хэнкс (; ) — амерыканскі акцёр і прадзюсар, які пачынаў у камедыях для сямейнага прагляду («Вялікі», 1988), але да сарака гадоў дамогся ўсеагульнага прызнання ў якасці сур’ёзнага драматычнага акцёра і атрымаў дзве прэміі «Оскар» запар — за галоўныя ролі ў фільмах «Філадэльфія» (1993) і «Форэст Гамп» (1994) — з’яўляецца адным з двух акцёраў у гісторыі сусветнага кінематографа, якія атрымалі гэтую ўзнагароду два гады запар.
Том Хэнкс — праваслаўны вернік, наведвае адзін з амерыканскіх прыходаў Канстанцінопальскага Патрыярхату.
Акрамя сваіх оскараносных роляў, Хэнкс вядомы сумеснымі працамі з рэжысёрам Стывенам Спілбергам. Па стане на 2006 год, фільмы з удзелам Хэнкса сабралі больш выручкі (каля 6 мільярдаў долараў), чым фільмы з удзелам любога іншага акцёра. Самы прыбытковы з яго фільмаў — «Код да Вінчы» (2006). Таксама Том Хэнкс з’яўляецца акцёрам, якія атрымалі адзін з самых вялікіх ганарараў у гісторыі кіно (крыху больш за $ 51 млн, за ролю прафесара Роберта Лэнгдана ў фільме «Анёлы і дэманы»), больш за яго атрымаў толькі Джоні Дэп ($ 56,5 млн, за ролю Джэка Вераб’я ў «Піраты Карыбскага мора: На дзіўных берагах»).
Выбраная фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША Катэгорыя:Кінапрадзюсары паводле алфавіта Катэгорыя:Кінапрадзюсары ЗША Катэгорыя:Кінапрадзюсары XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Кінарэжысёры ЗША Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Сцэнарысты ЗША Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты XXI стагоддзя Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША