Прадзюсар (; ад , С.238) — чалавек у індустрыі забавак, які рэгулюе (або дапамагае рэгуляваць) фінансавыя, адміністрацыйныя, тэхналагічныя або юрыдычныя аспекты, а таксама рэгулюе рэпертуарную палітыку пры выкананні якога-небудзь праекта ў вобласці культуры.

Адрозніваюць: Тэатральны прадзюсар Музычны прадзюсар (існуе таксама прадзюсар запісу або саўнд-трэка («sound producer»)) Прадзюсар гульні (у індустрыі камп’ютарных гульняў) Прадзюсар фільма або Тэлевізійны прадзюсар, якія могуць падпадзяляцца на: Асацыяваны прадзюсар — выконвае абмежаваныя прадзюсарскія функцыі пад кіраўніцтвам прадзюсара. Каардынуючы прадзюсар — каардынуе працу некалькіх прадзюсараў. Супрадзюсар — выконвае функцыі прадзюсара разам з астатнімі супрадзюсарамі ў камандзе. Выканаўчы прадзюсар — кантралюе працу іншых прадзюсараў; часам ініцыюе вытворчасць, але звычайна кантралюе творчыя і дзелавыя аспекты вытворчасці (пакідаючы вядомую меру творчасці за рэжысёрам). Лінейны прадзюсар — кіруе працай персанала, рэгулюе тэхналагічныя пытанні, бюджэт, графік працы і не ўмешваецца ў творчы працэс. Генеральны прадзюсар — інспектуе (звычайна пад кіраўніцтвам выканаўчага прадзюсара) працу іншых прадзюсараў.