Сэр Сідні Пуацье (, — , Лос-Анджэлес) — першы амерыканскі цемнаскуры акцёр, які атрымаў «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю (1963).
Біяграфія Нарадзіўся 20 лютага 1927 года ў Маямі ад багамскіх бацькоў, дзяцінства правёў на востраве Кэт і ў Насаў, у ЗША зноў трапіў у 15-гадовым узросце. Нягледзячы на моцны багамскі арбітальны акцэнт, Пуацье набыў славу самага лепшага цемнаскурага акцёра Амерыкі.
У час барацьбы неграў за свае правы Пуацье стаў першым цемнаскурым акцёрам, ганарары якога не саступалі заробкам белых («Настаўніку з любоўю», 1967).
У канцы 1960-х гг. Пуацье бярэ ўдзел у некалькіх вядомых фільмах на тэмы расавай нянавісці і забабонаў («Адгадай, хто прыйдзе да абеду?», «Душнай паўднёвай ноччу»).
У 1970-я гг. пераважна займаўся рэжысурай. У 1973 г. у яго нарадзілася дачка Сідні Тамія Пуацье, вядомая па ролі ў фільме К. Таранціна «Доказ смерці».
У 1976 годзе ажаніўся з канадскай актрысай з літоўска-яўрэйскімі каранямі Джаанай Шымкус, вядомай па ролі Летыцыі Вайс у фільме «Шукальнікі прыгод» Рабера Энрыка. Пасля замужжа актрыса пакінула кінематограф.
Памёр 6 студзеня 2022 годаСкончался первый темнокожий обладатель «Оскара» Сидни Пуатье.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь» Катэгорыя:Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ўклад у кінематограф