Старая ратуша () — ратуша ў Бамбергу.

Упершыню ратуша згадваецца ў 1386 годзе, у XV стагоддзі яна была дабудавана, галоўным чынам у гатычным стылі. Па праекце Іагана Якаба Міхеля Кюхеля ў 1744—1756 гг будынак дапоўніўся элементамі ў стылі барока і ракако, прыняўшы сучасны від.Bamberg — Altes Rathaus У ратушы стаў размяшчацца музей, у якім знаходзіцца багатая калекцыя фарфору, перададзеная ў дарунак Бамбергу вядомымі мецэнатамі Ірэн і Петэрам Людыгамі.

Ратуша ўнікальная ў сваім родзе. Яна была пабудавана на штучным востраве на рацэ Рэгніц. У Сярэднявечча рака дзяліла тэрыторыю на горадскія і біскупскія землі; доўгі час ішлі спрэчкі, на чыіх уладаннях будаваць ратушу. Стварэнне штучнага вострава і пабудовы на ім стала кампрамісным рашэннем праблемы.Достопримечательности Бамберга

Галерэя

Спасылкі

Das Bamberger Rathaus

Катэгорыя:Бамберг Катэгорыя:Ратушы Германіі Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў стылі барока