Логан Лерман (; ) — амерыканскі акцёр, вядомы па сваіх ролях у фільмах «Эфект матыля», «Геймер», «Персі Джэксан і выкрадальнік маланак».

Біяграфія Логан Лерман нарадзіўся 19 студзеня 1992 года ў Беверлі-Хілз, штат Каліфорнія, ЗША, у яўрэйскай сям’іBiography for Logan Lerman на сайце Internet Movie Database. Маці Лермана, Ліса (народжаная Голдман), працуе яго менеджарам, а бацька, Лары Лерман — бізнесмен. Скончыў школу ()Logan Lerman: Newest Musketeer learns along way на сайте VarietyLogan Lerman Percy Jackson and the Lightning Thief Interview на сайте www.girl.com.au.

Логан гаворыць, што пачаў адчуваць цікавасць да акцёрскага мастацтва гадоў з пяціAn Interview with Logan Lerman of «Percy Jackson & the Olympians» на сайце часопіса BlackBook, і што ён вырас на фільмахExclusive: Logan Lerman Talks 'My One and Only' and 'Gamer' на сайце www.cinemaspy.com. Большасць яго сваякоў працуюць у сферы медыцыны, таму ў інтэрв’ю жартам заве сябе «паршывай авечкай»hero worship: logan lerman на сайце часопіса Teen Vogue. Яму цікава ўсё, што звязана з кінаіндустрыяй. У далейшым Лерман жадае паспрабаваць сябе ва ўсіх іпастасях, звязаных з кінаіндустрыяй.

З самага дзяцінства здымаўся ў рэкламеLightning could strike for 'Percy' and star Logan Lerman на сайце USA Today, а ў кіно дэбютаваў у 2000 годзе, зняўшыся ў ролі сына героя Мэла Гібсана ў фільме «Патрыёт». У тым жа годзе разам з Гібсанам зняўся ў фільме «Чаго хочуць жанчыны».

У 2001 годзе сыграў персанажа Адама Гарсіі ў дзяцінстве ў «Моцнай жанчыне», а ў фільме 2004 года «Эфект матыля» іграе персанажа Эштана Кутчэра ў дзяцінстве. У 2003 годзе Логан зняўся ў дзвюх тэлестужкаах, і адна з роляў прыносіць яму перамогу на кінапрэміі «Малады акцёр» у намінацыі Найлепшы малады акцёр тэлестужкі25th Annual Young Artist Awards — Winners and Nominations на сайце кінапрэміі. Акцёрская праца ў тэлесерыяле «Джэк і Бобі» таксама прыносіць у 2005 годзе перамогу на кінапрэміі «Малады акцёр»26th Annual Young Artist Awards — Nominations / Special Awards на сайце кінапрэміі. У 2006 годзе галоўная роля ў фільме «Крык савы» прыносіць яшчэ адну перамогу на кінапрэміі «Малады акцёр», але ўжо ў намінацыі Найлепшы малады акцёр кінастужкі28th Annual Young Artist Awards — Nominations / Special Awards на сайце кінапрэміі.

У 2007 годзе здымаецца разам з Джымам Кэры ў фільме Джоэла Шумахера «Фатальны лік 23», а таксама ў «Цягніку на Юму» з такімі акцёрамі, як Расел Кроу, Крысціян Бэйл і Бен Фостэр. У 2009 годзе іграе Джорджа Хэмілтана ў «Мой адзіны», у якім Рэнэ Зелвегер іграла яго маці. У 2010 сыграў Персі Джэксана, сына Пасейдона ў фільме Крыса Каламбуса «Персі Джэксан і выкрадальнік маланак», заснаваным на кнізе Рыка Рыярдана. За гэту ролю быў намінаваны разам з Джэйкам Абелем, які сыграў сына Гермеса, на «MTV Movie Awards» у катэгорыі Найлепшая бойкаWinners: 2010 MTV Movie Awards на сайце MTV.

Фільмаграфія

Цікавыя факты Спрабаваўся на ролю галоўнага героя ў фільме «Чалавек-павук 3D»UK-raised theater actor nabs «Spider-Man» role на сайце Reuters.

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт

Рускамоўны фан-сайт Англамоўны фан-сайт

Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Нарадзіліся ў Беверлі-Хілз