Траецкая вежа (раней — Багаяўленская, Рызапалажэнская, Знаменская, Карэтная) — самая высокая вежа Маскоўскага Крамля. Знаходзіцца пасярэдзіне паўночна-заходняй сцяны.

Апісанне Вышыня вежы ў цяперашні час разам з зоркай — 80 м.

Да брамы Траецкай вежы вядзе Траецкі мост. Вароты вежы служаць галоўным уваходам для наведвальнікаў Крамля.

У Траецкай вежы размяшчаецца Прэзідэнцкі аркестр Расіі.

Гісторыя Пабудавана ў 1495—1499 гг. італьянскім архітэктарам Алевізам Фразіным Міланцам ().

Першапачатковая назва вежы — Багаяўленская, затым Рызапалажэнская, Знаменская (у гонар размешчаных на тэрыторыі Крамля сабораў) і Карэтная (у гонар карэтнага двара). Сваю цяперашнюю назву атрымала У 1658 годзе ўказам цара Аляксея Міхайлавіча у гонар падворка Тройцы-Сергіева манастыра, які знаходзіўся не далёка.

У двухпавярховай аснове вежы ў XVI—XVII стагоддзях размяшчалася турма.

З 1585 па 1812 гады на вежы знаходзіўся гадзіннік. У 2015 годзе была праведзена чарговая рэканструкцыя вежы, тады з’явіўся новы гадзіннік.

Троицкая башня Московского Кремля

Катэгорыя:Маскоўскі Крэмль