Крыстафер Сімс (; ) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2011) сумесна з Томасам Сарджэнтам «за эмпірычнае даследаванне прычынна-следчых сувязяў у макраэканоміцы».

Бакалаўр Гарвардскага каледжа (1963), доктар філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта (1968). Працаваў у Гарвардзе (1967—1970), Мінесоцкім універсітэце (1970—1990, прафесар з 1974), Еле (1990—1999) і Прынстане (з 1999). Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1995).

Асноўныя творы «Аналіз палітыкі з эканаметрычнымі мадэлямі» (Policy Analysis with Econometric Models, 1982); «Простая мадэль для вызначэння ўзроўню цэн і ўзаемасувязі манетарнай і фіскальнай палітыкі» (A Simple Model for Study of the Determination of the Price Level and the Interaction of Monetary and Fiscal Policy, 1994); «Фіскальныя аспекты незалежнасці цэнтральнага банка» (Fiscal Aspects of Central Bank Independence, 2004).

Крыніцы

Спасылкі

Старонка К.Сімса на сайце Прынстанскага ўніверсітэта

Катэгорыя:Эканамісты ЗША