Пітэр Сімон Серафіновіч (; нар. ) — брытанскі акцёр і шоўмен беларускага паходжання. Дзед Пітэра Серафіновіча — Сімон Серафіновіч (паводле іншых звестак — Серафімовіч), ураджэнец Беларусі.
Юнацтва Пітэр Серафіновіч нарадзіўся ў Ліверпуле, дзе наведваў каталіцкую пачатковую школу.
Кар’ера У 1993 годзе Серафіновіч дэбютаваў у эфіры на радыё BBC Radio 1, у шоу The Knowledge. У 1998 годзе ён упершыню з’явіўся на тэлебачанні ў шоу Comedy Nation і You are Here. З таго часу ён граў шмат роляў рознага плану ў тэлесерыялах на брытанскім і амерыканскім тэлебачанні.
Таксама Пітэр Серафіновіч вядомы ў якасці акцёра агучання, у рэкламе, дубляжы. Найбольш вядомая яго праца ў агучанні — Дарт Маўл у фільме Star Wars Episode I: The Phantom Menace.
Сям’я Дзед Пітэра Серафіновіча, Сімон Серафіновіч, абвінавачваўся ў злачынствах, здзейсненых у Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны, але не быў асуджаны з-за стану здароўя.«BBC star’s grandfather faced Nazi war crimes trial» thisislondon.co.uk, 21 Oct 2007 Паводле звестак, Серафіновіч, былы капрал Войска Польскага, кіраваў паліцыянтамі ў родным Міры і быў датычны да знішчэння мясцовага яўрэйскага насельніцтва ў 1941 г. Пасля вайны Серафіновіч асеў у Вялікайбрытаніі, дзе быў сябрам палітычна-ваеннай арганізацыі Беларускі Вызвольны Рух.
Пітэр Серафіновіч жанаты на актрысе Сары Александэр, ад якой мае сына.
Яго брат Джэймс Серафіновіч — сцэнарыст і рэжысёр, сястра Хелен — замужам за сцэнарыстам Грэгэмам Лінеганам.
Радыё The 99p Challenge Lee and Herring Harry Hill’s Fruit Corner The Two Dannys Danny Baker’s All Day Breakfast Show The Sofa of Time
Спасылкі Афіцыйны сайт Пітэра Серафіновіча Пітэр Серафіновіч на Twitter
Катэгорыя:Акцёры Вялікабрытаніі