Прадрамальны перыяд ( — які бяжыць наперадзе, прадвеснік) — перыяд захворвання, які працякае паміж інкубацыйным перыядам і ўласна хваробаю. Сімптомы прадрамальнага перыяду даюць зразумець пацыенту і яго лекару аб пачатку хваробы да таго, як з'явяцца клінічныя прыкметы канкрэтнага захворвання.
У прадрамальны перыяд могуць назірацца сімптомы як агульнага характару, такія, як млоснасць, слабасць, невялікая гіпертэрмія, так і спецыфічныя прыкметы або змены аналізаў.
Часцей за ўсё аб прадрамальным перыядзе кажуць у выпадку інфекцыйнага захворвання, але ён можа назірацца і пры такіх хваробах, якія не выклікаюцца інфекцыяй.
Прыклады прадрамальных сімптомаў пры розных захворваннях Аўра пры мігрэні Эйфарыя, аўра, дэзарыентацыя, афазія або святлоадчувальнасць пры эпілепсіі Сып пры сіфілісе Прыкметы грыпа ці монануклеоза (ліхаманка, пастаянная стомленасць, галаўны боль, дыярэя) на ранніх этапах СНІДа Неўважлівасць, дрэнная канцэнтрацыя, раздражняльнасць, неспакой пры шызафрэніі Нарастанне частаты і цяжкасці прыступаў стэнакардыі ў перадінфарктным перыядзе Змены клетачнага складу касцявога мозгу ў прадклінічным перыядзе лейкоза З'яўленне плям на слізістай абалонцы шчок пры адзёры
Значэнне прадрамальнага перыяду Нягледзячы на тое, што як правіла сімптомы ў гэтым перыядзе не даюць магчымасці паставіць дакладны дыягназ, тым не менш яны прыцягваюць увагу да нездаровага стану чалавека і дапамагаюць паставіць дыягназ як мага раней, што з'яўляецца залогам больш паспяховага лячэння.
Спасылкі Прадрамальны перыяд у ВСЭ
Катэгорыя:Сімптомы захворванняў чалавека