Артур Гардэн (; , — , , Бакінгемшыр) — англійскі біяхімік.
Біяграфія Вывучаў хімію ў 1882—1886 гг. ва ўніверсітэце Вікторыі ў Манчэстэры. У 1887—1888 гг. вучыўся ў Эрлангенскім універсітэце ў Германіі, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі. З 1888 года працаваў ва ўніверсітэце Вікторыі, з 1897 г. загадчык лабараторыямі хіміі і аналізаў вады, у 1907—1930 гг. кіраўнік аддзела біяхіміі ў інстытуце прафілактычнай медыцыны (цяпер Лістэраўскі). З 1912 года прафесар біяхіміі Лонданскага ўніверсітэта. Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 1909 г.
Нобелеўская прэмія па хіміі Нобелеўская прэмія па хіміі (1929; сумесна з Х. Эйлерам-Хельпінам) за працы па біяхіміі спіртавога закісання і ферментаў, якія ўдзельнічаюць у гэтых працэсах.
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі Манчэстэрскага ўніверсітэта Катэгорыя:Біяхімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Дэві