Мафра (; []) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта ў складзе акругі Лісабон. Колькасць насельніцтва — 11,3 тыс. жыхароў (горад), 66,4 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у Лісабонскі рэгіён і субрэгіён Вялікі Лісабон. Уваходзіць у агламерацыю Вялікі Лісабон. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Эштрэмадура. thumb|left|Нацыянальны палац у Мафра

Размяшчэнне Горад размешчаны на паўночны захад ад сталіцы ў 6 км ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна.

Адлегласць да: Лісабон = 30 км Сантарэн = 65 км Лейрыя = 101 км

Муніцыпалітэт мяжуе: на поўначы — муніцыпалітэт Торэш-Ведраш на паўночным усходзе — муніцыпалітэт Сабрал-дэ-Монтэ-Аграсу на ўсходзе — муніцыпалітэт Аруда-душ-Віньюш на паўднёвым усходзе — муніцыпалітэт Ларэш на поўдні — муніцыпалітэт Сінтра на захадзе — Атлантычны акіян

Насельніцтва Насельніцтва муніцыпалітэта Мафра (1801—2004) 1801 1849 1900 1930 1960 1981 1991 2001 2004 4200 10734 25021 29750 35739 43899 43731 54358 62009

Гісторыя Горад заснаваны ў 1189 годзе.

Славутасці thumb|250|Неф базілікі|left

Манастырскі ансамбль у Мафры, пабудаваны ў 1707—1750 гг., узнік у выніку грандыёзнага праекта караля Жуана V. У гонар нараджэння спадчынніка ён вырашыў ажыццявіць сваю славалюбівую мару — засланіць іспанскі Эскарыял. У мастацкім рамане Жазэ Сарамага «Успаміны пра манастыр» () (1982) сцвярджаецца, што ў будаўніцтве манастыра ўдзельнічалі больш 50 тысяч чалавек, сілком сагнаных з усёй Партугаліі. Аплачвалася каласальнае будаўніцтва золатам і дыяментамі, якія паступалі з Бразіліі. За галоўным фасадам даўжынёй 220 м размешчаны 880 памяшканняў, якія наўрад ці былі заселены. Увесь комплекс займае плошчу 40 тысяч кв.м., а мармуровая базіліка замка па памерах параўнальная з саборам.

У архітэктурнай майстэрні Мафры пад кіраўніцтвам выхадца з Германіі Іагана Фрыдрыха Людвіга і іншых замежных архітэктараў вырасла пакаленне партугальскіх будаўнікоў і мастакоў, у тым ліку найвялікі скульптар Жаакім Машаду дэ Каштру. Увесь велічны комплекс сіметрычна згрупаваны вакол базілікі. Крылы палаца, якія прылягаюць да базілікі, завершаны на вуглах квадратнымі вежамі з шырокімі дахамі-купаламі спрошчанай цыбульнай формы. Самымі цікавымі памяшканнямі манастыра з’яўляюцца аптэка, бальніца, дарміторый і кухня, але, вядома, першае месца павінна быць аддадзена бібліятэцы з 30 тысячамі тамоў, сярод якіх першае выданне эпічнай паэмы Луіша дэ Камоэнса «Лузіяды».

Таксама вядомы парк — запаведнік Тапада Насьёнал дэ Мафра. Ён быў створаны ў Мафры ў часы кіравання караля Жуана V, як парк для каралеўскага адпачынку. Тэрыторыя парку 8 кв.км. Парк змяшчае розныя разнавіднасці аленяў, дзікоў, лісоў, драпежных птушак і шматлікіх іншых жывёл, якія існуюць у незвычайна багатым і разнастайным натуральным асяроддзі пражываня ў парку. Парк таксама адкрыты для пешых і веласіпедных шпацыраў, язды на канях, стральбы з лука і арбалета.

Эканоміка Эканоміка заснавана на сельскагаспадарчай вытворчасці і турызме.

Раёны Азуейра Венда-ду-Піньейру Віла-Франка-ду-Разарыу Градыл Ігрэжа-Нова Карваейра Малвейра Мафра Мільяраду Сан-Мігел-дэ-Алкаінса Санту-Ізідору Санту-Эштэван-даш-Галеш Сабрал-да-Абельейра Шэлейруш Энкарнасан Эншара-ду-Бішпу Эрысейра

Гарады-пабрацімы

Фотагалерэя

Спасылкі Афіцыйны сайт муніцыпалітэта Карта і фота Мафра Фота Мафра

Катэгорыя:Муніцыпалітэты акругі Лісабон Катэгорыя:Гарады Партугаліі Катэгорыя:Манастыры Партугаліі Катэгорыя:Каталіцкія манастыры Катэгорыя:Каталіцтва ў Партугаліі